@hodny_keks: Бісквітны рулет Спатрэбіцца для бісквіта: 4 яйкі с1 220 гр цукру 220 гр мукі Прыгатаванне: Яйкі з цукрам узбіць да пабялення і павелічэння масы +/- у 8 разоў. Усыпаць муку і акуратна, але ўпэўнена размяшаць. Цеста выліць на бляху, засцеленую сіліканізаваным пергаментам, і разраўняць. Адразу ж адправіць у разагрэтую да 200 ‘С духоўку на 9-10 хв. Гатовы бісквіт накрыць пергаментам, наверх пакласці рашотку і перавярнуць бляху. Бляху прыбраць, а бісквіт пакінуць на рашотцы астываць. Для крэму спатрэбіцца: 300 гр тварожнага сыра 80 мл вяршкоў 33% 100 гр малочнага шакаладу (100 гр цёмнага шакаладу і 50 гр цукровай пудры). Шакалад растапіць. Узбіць міксерам усе інгрэдыенты. Збіраем рулет. З бісквіту зняць пергамент. Нанесці крэм, разраўняць і скруціць рулет. Гатовы рулет можна аздобіць цукровай пудрай ці растопленым шакаладам. Рулет адправіць у халадзільнік на некалькі гадзін ці ноч. Смачна есці! Заўвагі: Гатовы бісквіт атрымліваецца вельмі мяккі і эластычны. Калі ж ён ламаецца ці трэскаецца, значыць час выпечкі задоўгі і ён падсох у духоўцы. Наступны раз выпякаць можна на 1 хвіліну менш. Перад нанясеннем крэму бісквіт можна прапітаць, калі любіце мокранькае:) Напрыклад, праварыць 1 хв 50 мл вады і 20 гр цукру. Астудзіць і, па жаданні, дадаць трохі каньячну. Ці лімоннага сока. Што больш падабаецца:) Замест крэму можна выкарыстоўваць яблычнаеці любое іншае павідла, вараную згушчонку, шакаладную пасту і інш. Цеста можна замешваць і меншую колькасць. На 1 яйка трэба браць 55 гр цукру і 55 гр мукі. #смачнаесці #рэцэпт #белтыкток

hodny_keks
hodny_keks
Open In TikTok:
Region: BY
Monday 28 July 2025 15:19:43 GMT
2133
245
20
17

Music

Download

Comments

panie_disaster
Хілф :
кулінарны кантэнт па-беларуску!! ура!!!
2025-08-02 05:45:34
1
churkina.snezhana
Сняжана Чуркіна :
Вы так смачна расказалі, што захацелася прыгатаваць))
2025-07-31 04:27:20
5
vishnevayua
🪾 :
а как у вас бисквит не разломился?😔😔
2025-07-31 11:59:25
0
t.o._ya
ТоЯ :
Бісквіт🥰🥰🥰 нямка
2025-07-28 16:05:11
3
kvetka41
Kvetkaykletky :
Ведаю, што заўтра ўвечары буду рабіць
2025-07-28 19:20:43
1
arturo.arturio23
arturo.arturio :
🔥🔥🔥🥲🥲
2025-07-31 07:47:34
1
ignattik8
ignattik8 :
👍👍👍
2025-07-28 21:39:47
1
svetikzubik
Светлана Конопацкая :
❤️❤️❤️
2025-07-28 21:24:41
1
windrajllet1
Kirra :
😍😍😍
2025-07-28 16:02:33
1
hytki_i_smachny
Хуткі і Смачны :) :
І зноў мне трапілася гэтае відэа на ноч😁
2025-07-28 21:39:44
0
zanurska
Zanurska :
Як соладка гучыць !
2025-07-28 16:06:17
0
andre_interior
Андрусь :
ой як смачна выглядае....але нажаль я на дыеце
2025-07-29 07:46:12
0
To see more videos from user @hodny_keks, please go to the Tikwm homepage.

Other Videos


About